Як моладзь зарабляе «на сябе» і дапамагае маме

У ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» ужо склалася добрая традыцыя браць летам на работу юных памочнікаў. Для сямі хлопцаў, якія сёлета часова папоўнілі калектыў, гэта першыя заробкі (юнакі перайшлі на другі курс Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа). Курыруе студатрад загадчыца па гаспадарцы Аксана Пагуда. Дарэчы, яна ўспамінае, як старшакласніцай і навучэнкай полі-
тэхнічнага каледжа таксама працавала летам, пераважна ў мясцовых гаспадарках на праполцы капусты і кукурузы.

У райаграсэрвісе хлопцы наводзяць парадак на тэрыторыі прадпрыемства, займаюцца добраўпарадкаваннем і падсобнымі работамі.

Працоўны семестр на ўкладцы піламатэрыялаў на ТДА «Віст», будзе доўжыцца 30 рабочых дзён. Гэта прадпрыемства ўпершыню ўзяло сабе падлеткаў .Спецыялізуецца яно на дрэваапрацоўцы.

Якія ўражанні ў моладзі ад работы -- чытайце ў "М" за сераду, 25 ліпеня.


Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка

Рейтинг: 3

Оцените новость: