Купалаўскія дні-2018 пройдуць у Вязынцы і Радашковічах

7 ліпеня
11.00 – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу з нагоды дня нараджэння паэта (парк імя Янкі Купалы, г. Мінск)
13.00 – рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» (Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»). У праграме: паэтычныя выступленні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Міхась Пазнякоў, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Уладзімір Мазго, Валерый Максімовіч, Мікола Шабовіч, Святлана Быкава і інш.); выступленне мастацкага калектыву Маладзечанскага раёна «Маркаўчанка»; традыцыйныя купальскія песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «АРАЦЭЯ»; небывалая энергетыка і пазітыў, якія месцяцца на падмурку векавых традыцый ад гурту «PAWA»; кірмаш майстроў народных рамёстваў.

8 ліпеня
10.00 – Купалаў фэст «Янка Купала – прарок Беларусі» да 136-годдзя з дня нараджэння паэта ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах (Святая імша, акцыя «Чытаем Купалу разам»).


Обсудить на форуме

Автор: Отдел информации.

Рейтинг: 0

Оцените новость: