У Маладзечне атракцыёны бяспечныя

Як паведаміў вядучы дзяржаўны інспектар Маладзечанскага сектара нагляду і экспертызы абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Фёдар Ненюкоў, у Маладзечне эксплуатуюцца два атракцыёны, зарэгістраваныя ў Дзяржпрамнаглядзе. Гэта «Лятаючая талерка» і «Зігзаг поспеху» ў парку Перамогі. Яны цалкам бяспечныя для адпачывальнікаў.

Астатнія атракцыёны і гульнявое надзіманае абсталяванне павінны кантраляваць іх уладальнікі. Пры гэтым правілы тэхнічнай бяспекі абавязковыя для ўсіх арганізацый незалежна ад формы ўласнасці.

Дапусціць атракцыён або абсталяванне для забаў да эксплуатацыі пасля ўсіх праверак можа толькі спецыяліст Дзяржпрамнагляду або спецыялізаваная арганізацыя.

Уласнікі ля кожнага атракцыёна і гульнявога надзіманага абсталявання павінны размяшчаць інфармацыйны стэнд з указаннем назвы атракцыёна, тэрмінамі допуску да эксплуатацыі, а таксама правіламі паводзін адпачывальнікаў, падкрэсліў Ф. Ненюкоў.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.


Обсудить на форуме

Автор: Отдел информации.

Рейтинг: 0

Оцените новость: