Опасная карамель в магазинах Молодечно не найдена

— Па выніках даследаванняў устаноўлена, што ледзянцовая карамель не адпавядае нормам па маркіроўцы і фактычным складзе. У ёй выявілі сінтэтычны фарбавальнік понса 4 R (Е124), хаця вытворца пазначыў натуральныя — куркумін, антацыяны. У маркіроўцы няма папераджальнага надпісу: «Утрымлівае фарбавальнікі, якія могуць адмоўна ўплываць на актыўнасць і ўвагу дзяцей» (або аналагічны – на рускай мове), — заўважыла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Маладзечанскага занальнага ЦГіЭ Таццяна Кугара.

Спецыялісты ўстановы неадкладна апавясцілі аб гэтым кіраўніцтва мясцовых аб’ектаў гандлю, а таксама правялі маніторынг. Таццяна Іванаўна запэўніла: «На Маладзечаншчыне небяспечных цукерак не знойдзена. Магчыма, яны наогул не трапілі ў беларускую гандлёвую сетку. Тым не менш, спецыялісты нашага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі звяртаюць увагу спажыўцоў на небяспечную ледзянцовую карамель».

Цукеркі ўпакаваныя ў пакеты з палімерных матэрыялаў. Вытворца – ТАА «Невский кондитер» (Пензенская вобласць, Расійская Федэрацыя), імпарцёр у Рэспубліку Беларусь — ТАА «ВітаПрадСэрвіс» (г. Ліда, УНП 590221517).

Вага нета — 1000 грамаў; дата вырабу — 8.06.2017; тэрмін годнасці — 12 месяцаў. Прадукцыя маркіраваная адзіным знакам абароту на рынку дзяржаў — членаў Мытнага саюза.



Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка

Рейтинг: 0

Оцените новость: