Урач Міхаіл Шаўлюк: «Да гэтай перамогі я ішоў ужо са студэнцкіх часоў»

У сераду Маладзечна вітала лепшых прадстаўнікоў Мінской вобласці, якія дасягнулі высокіх прафесійных вынікаў у розных сферах дзейнасці. Урачыстая цырымонія «Чалавек года Міншчыны» прайшла ў Палацы культуры. Сярод лепшых быў і маладзечанец – урач-кардыёлаг Міхаіл Шаўлюк.

Міхаіл Шаўлюк шмат гадоў загадвае кардыялагічным аддзяленнем бальніцы №1 Маладзечанскай ЦРБ.

— Да гэтай перамогі я ішоў ужо са студэнцкіх часоў. Менавіта тады захапіўся навуковай працай. На пятым курсе разам з іншымі студэнтамі ўдзельнічаў ва Усесаюзнай алімпіядзе па тэрапіі ў Літве. І мы занялі першае месца, — прыгадвае Міхаіл Міхайлавіч. – Адразу пачалі паступаць заманлівыя прапановы. Але аддаў перавагу практычнай медыцыне, якой прысвяціў больш за сорак гадоў. За гэты час ніколькі не стаміўся, стаў больш цярплівым і ўдзячным. У тым ліку лёсу, які склаўся менавіта так. Вельмі радуюся, калі магу дапамагчы хворым і яны выздараўліваюць. На жаль, сардэчна-сасудзістыя захворванні і захворванні мазгавога кровазвароту прагрэсіруюць і маладзеюць. Доктар можа выратаваць, але гэта будзе толькі старт. Прычым надзвычай важная своечасовая дапамога, таму асаблівую ўвагу надаю прафілактыцы і прапагандую здаровы лад жыцця. Спадзяюся, аказанне медыцынскіх паслуг будзе ўдасканальвацца. У наступным годзе ў Маладзечне плануецца адкрыццё рэгіянальнага кардыялагічнага цэнтра.

Гучнымі апладысментамі на ўрачыстасці сустракалі работнікаў сельскай гаспадаркі, прамысловасці, адукацыі, медыцыны, службы выратавання, праваахоўных органаў, узброеных сіл, сацыяльнай сферы, энергетыкі, сістэмы райспажыўтаварыства, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, прадстаўнікоў духавенства, культуры і многіх іншых. Узнагароды ўручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачэнка.

Поўенасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу, 21 красавіка 2018 г.


Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 16

Оцените новость: