Суботнік – гэта добра? Што думаюць маладзечанцы

Ганна Кічыгіна:
— Падтрымліваць у горадзе чысціню і парадак можна толькі сумеснымі намаганнямі. Таму праводзіць суботнікі карысна і патрэбна. Кожнаму прыемна хадзіць па чыстых вуліцах і чуць кампліменты гасцей у адрас Маладзечна. Асабіста я ўдзельнічаю ў суботніках і вясной, і восенню.

Давід Тэр-Мінасаў:
— Удзел у суботніках — адна з праяў патрыятызму і любові да малой радзімы. Калі чалавек свой вольны час прысвячае добраўпарадкаванню двара або вуліцы, значыць, яму неабыякавае месца, дзе ён жыве, вучыцца або працуе. Дапамагчы камунальнікам наводзіць парадак у гэту суботу вырашыў і я.

***
Андрэй Малько:
— З надыходам вясны горад трэба абавязкова добраўпарадкаваць. Прыбраць усё смецце дворнікі не змогуць. Таму ім трэба дапамагчы. Увогуле, у суботніках зацікаўлены менавіта мы, жыхары Маладзечна. Мы тут жывём, а значыць, адказваем за горад. Я таксама ўнясу свой уклад у навядзенне парадку 14 красавіка.

Алеся Таўгень:
— Пасля суботнікаў горад становіцца больш чыстым і прыгожым. Ад гэтага і настрой узнімаецца. А наводзіць парадак лепш талакой, разам з калегамі. Асабіста я так і зраблю.




Обсудить на форуме

Автор: Алег Бяганскі
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 0

Оцените новость: