Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл у Лебедзеве

Сустракалі мітрапаліта пробашч парафіі Уладзімір Русак, каталіцкія святары з Маладзечна і наваколля, старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама Тамара Дудзіч.

Касцёл – гэта месца спаткання чалавека з Богам. У нашай парафіі каля 700 вернікаў. Уладзімір Русак расказаў пра яе гісторыю. Першы касцёл у Лебедзеве быў пабудаваны ў 1476 годзе. Неаднойчы храмы гарэлі, іх аднаўлялі зноў і зноў. Новы касцёл быў узведзены ў 2005 годзе.

Тамара Дудзіч падзякавала арцыбіскупу за тое, што ён знайшоў час і наведаў аграгарадок. Тадэвуш Кандрусевіч пажадаў Божага благаславення ўсім вернікам парафіі, а таксама іх праваслаўным братам, якіх павіншаваў з Вялікаднём. Падзякаваў ён і касцельнаму камітэту за добрыя адносіны з праваслаўнай царквой. Пастыр сказаў, што касцёл клапоціцца пра духоўнасць чалавека.

Адбылася святая імша, якую правёў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Шмат гаварылася пра свята Божай міласэрнасці, каталіцкую манашку, місіянерку Божай Міласэрнасці святую Фаўсціну Кавальскую. Яна
пры жыцці напісала «Дзённік», які і цяпер вучыць вернікаў, як правільна будаваць сваё жыццё. Святой Фаўсціне Кавальскай дапамагаў благаслаўлёны ксёндз Міхал Сапоцька, які ў свой час служыў у Лебедзеве.

Затым усе прысутныя прыступілі да ўшанавання рэліквій Фаўсціны Кавальскай. Кожны вернік прыклаўся да іконы святой.


Обсудить на форуме

Автор: Мікалай КОТ
Фото: Мікалай КОТ

Рейтинг: 0

Оцените новость: