Подрастают цветы в теплицах зеленхоза


— «Зялёны канвеер» у горадзе не спыняецца круглы год, — гаворыць намеснік начальніка зелянгаса Таццяна Жаўняровіч. — Насенне для наступнага сезона пачынаем высяваць ужо ў снежні. Зімой працуем у цяпліцы. Грунт рыхтуем самі, пад кожную культуру па асобным рэцэпце. Гэта дазваляе вырошчваць як традыцыйныя для Беларусі расліны, так і экзатычныя. Добра сябе адчувае на маладзечанскай зямлі нават лаўровае дрэва.

Спачатку расквечваецца тэрыторыя вакол мемарыялаў і помнікаў. Потым надыходзіць чарга гарадскіх вуліц. Усяго ў горадзе высаджваецца каля 400 тысяч аксамітак, бягоній, петуній, віёл, сальвій, турэцкіх гваздзікоў і іншых прадстаўніц свету флоры. Асноўныя работы па добраўпарадкаванні памятных месцаў завяршаюцца да Дня Перамогі. Затым кветкаводы даглядаюць расліны, праполваюць і паліваюць іх.

— Акрамя кветак у зелянгасе вырошчваюцца саджанцы дэкаратыўных дрэў і кустоў (ліпа, ясень, каштан, клён, рабіна, барбарыс…). Не забытыя і дачнікі, а таксама ўладальнікі прыватных падворкаў. Яны з задавальненнем купляюць у нас расаду памідораў, перцаў, капусты, баклажанаў, — адзначыла Таццяна Жаўняровіч.

Субяседніца пажадала жыхарам горада беражліва ставіцца да работы кветкаводаў. Вельмі крыўдна, калі раніцай на нядаўна высаджанай клумбе віднеюцца пралысіны. Дарэчы, у большасці выпадкаў міліцыянеры знаходзяць тых, хто крадзе прыгажосць у нас з вамі.

Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 07.04.2018 г.



Обсудить на форуме

Автор: Лилия Липницкая
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 0

Оцените новость: