Региональная весенняя ярмарка в Молодечно запланирована на 14 апреля

Сваю прадукцыю на кірмашы прадставяць прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Мінскага, Мядзельскага і Смалявіцкага раёнаў, а таксама горада Жодзіна.

На гандлёвых пляцоўках будуць прадстаўлены сельскагаспадарчая прадукцыя, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, угнаенні, насенне і пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар, вырабы рамеснікаў.

Усяго ў вобласці, акрамя Маладзечна, пройдуць сем буйных вясенніх рэгіянальных кірмашоў -- у у Слуцку, Вілейцы, Салігорску, Жодзіна, Барысаве і Нясвіжы.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым грамадзянам і адзінокім інвалідам I і II груп будзе аказана дапамога ў дастаўцы садавінна-агародніннай прадукцыі дамоў. У час правядзення кірмашоў запланаваны культурна-масавыя мерапрыемствы.


Обсудить на форуме

Автор: Лилия Липницкая

Рейтинг: 5

Оцените новость: