У Маладзечне ўзнагародзілі пепшых работнікаў і калектывы за 2017 год (фота)

— Дзякуючы вашай добрасумленнай працы расце эканамічны, культурны і інтэлектуальны патэнцыял раёна, — звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец. – Сваімі дасягненнямі вы пішаце слаўны летапіс Маладзечаншчыны, ствараеце яе будучыню.

На свята были запрошаны тыя, хто занесены на Дошку гонару Маладзечанскага раёна за 2017 год

Перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Яна адзначыла, што ў раёне створаны ўсе ўмовы для добрасумленнай, эфектыўнай, высокапрадукцыйнай працы ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі.

Святочным падарункам для перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы стаў канцэрт нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Малазечанскай газеенц" за сераду, 10.03.2018


Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 0

Оцените новость: