Молодечненский Красный Крест помогает бездомным


— Як толькі на аўтавакзале па гучнай сувязі мы аб’явілі аб нашай акцыі, колькасць жадаючых атрымаць дапамогу значна павялічылася, — расказала старшыня раённай дабрачыннай арганізацыі Яўгенія Русецкая. — Дапамагаем, чым можам — частуем гарачым супам, чаем, прапануем узяць цёплае адзенне.

Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Курыловіч, Юрый Апаль і Вера Шэмет прапануюць сагрэцца гарачым супам або чаем.



У гэтыя марозныя дні невялікі будынак Чырвонага Крыжа ператварыўся ў своеасаблівы астравок цеплыні і ўвагі. Штодня сюды па дапамогу звяртаюцца каля дзясятка чалавек. У асноўным мужчыны. Адзін з іх, які назваўся Артурам, «бамжом» сябе не лічыць. «Я згубіў пашпарт і не магу нідзе ўладкавацца на работу», — скардзіўся саракагадовы мужчына. На пытанне, чаму не спяшаецца зрабіць новы дакумент, спачатку адказаў, што няма грошай на фатаграфію, а потым «успомніў», што фатаграфія дзесьці ёсць, але яна дрэннай якасці і трэба зрабіць іншую.

70-гадовы Юрый таксама не мае пэўнага месца жыхарства. Трапіў у Маладзечна з Віцебска. Як дабіраўся — не памятае. Мэту прыезду таксама не паведаміў.

Затое наведвальнікі расказалі аб тым, дзе начуюць. Адзін — у падвале, іншыя — у паўразбураным прыватным доме, што па вуліцы Лібава-Роменскай, «недалёка ад паравоза».

Валанцёры Чырвонага Крыжа арганізавалі і часовы мабільны пункт абагрэву па вул. Прытыцкага, дзе кожны жадаючы можа падсілкавацца гарачым супам або выпіць чаю. Па словах Я. Русецкай, акцыя будзе доўжыцца да той пары, пакуль не спадуць моцныя маразы.


Обсудить на форуме

Автор: Вячаслаў Табулін
Фото: Вячаслаў ТАБУЛІН

Рейтинг: 5

Оцените новость: