В Молодечно экспонируются работы педагогов и учащихся музыкального колледжа


Аўтарскія творы розныя, у кожным з іх асабістае бачанне свету і свайго месца ў гэтым свеце. Наведвальнікі выставы затрымліваліся ля работ Людмілы Валковіч-Борыс, Лізаветы і Наталлі Чырвонцавых, Дзмітрыя Сакалоўскага, Наталлі Вальковіч. Зацікавіла і творчасць маладога педагога Андрэя Гамолкі, які выкладае разьбу па дрэве. Андрэй аддае перавагу духоўнай тэматыцы.

Аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва самае маладое ў каледжы – яму ўсяго 21 год. Але за гэты час падрыхтавана больш за 240 навучэнцаў. Многія з іх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы культуры і мастацтва, знайшлі сябе ў творчых прафесіях.

— Музыканты працуюць побач з мастакамі. Розныя віды мастацтва вельмі цесна пераплецены, яны арганічна дапаўняюць адзін аднаго. А каб толькі на хвілінку ўявіць, што з усіх кабінетаў і фае зніклі мастацкія работы, наш каледж выглядаў бы зусім па-іншаму, — заўважыла загадчыца аддзялення Людміла Валковіч-Борыс.

Не сакрэт, што настаўнікам не так многа застаецца часу на асабістыя творы, усе сілы яны аддаюць вучням. Адна справа — выкладаць, і зусім іншая — зладзіць своеасаблівую творчую справаздачу і прэзентаваць свае работы.

«Шляхамі да майстэрства»

Экспазіцыя з такой назвай разгарнулася ў выставачным фае музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Яе склалі работы навучэнцаў і выпускнікоў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каледжа розных гадоў.

Аўтары запрашаюць павандраваць па жывапісных мясцінах Маладзечаншчыны, палюбавацца прыродай і людзьмі, якія жывуць побач. Іх погляд сучасны, цікавы. Нярэдка акадэмічная манера дапаўняецца аса-
бістай трактоўкай вобразаў.

Назва выставы cімвалічная. Нямала трэба пераадолець, каб знайсці свой шлях, не згубіцца ў мастацкай прасторы. Але кожны крок адкрывае новыя творчыя гарызонты для тых, хто жыве мастацтвам, імкнецца адлюстраваць прыгажосць і гармонію гэтага свету.


Обсудить на форуме

Автор: Людміла Цар
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 3

Оцените новость: