Зоорынок в Молодечно переехал с Либава-Роменской на улицу Мира

Каментарый мы атрымалі ў начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Ірыны Крук:
-- Раней работу зоабатанічнага рынка арганізоўвала райспажыўтаварыства. Менавіта па яго рашэнні гэты аб’ект быў ліквідаваны і выключаны з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь. Улічваючы важнасць пытання, у райвыканкаме адбылася сустрэча з прадстаўнікамі бізнесу, на якой прапаноўвалася іншым суб’ектам гандлю арганізаваць аналагічны рынак.

Новая зона для гандлю жывёлай, птушкай, кормам ужо абсталявана і пачала працаваць 7 лютага на рынку ТАА «Маладзечанскі кірмаш» па вуліцы Міру, 3. Яна размяшчаецца на аўтастаянцы з заездам з боку гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра «Модуль».

Тут прадугледжаны гандаль з аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, прылаўкаў. На рынку ёсць лабараторыя ветэрынарнай санітарнай экспертызы прадуктаў жывёлагадоўлі і раслінаводства.

Гандаль будзе праходзіць па па серадах, суботах і нядзелях.


Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка

Рейтинг: 16

Оцените новость: