Научная разработка молодечненцев отмечена на конкурсе «Энергомарафон»


Гэта дзеючы вучэбны стэнд-мадэль «Сістэма сонечнага энергазберажэння – разумная аўтаномія і энергаберажлівасць». Цяпер навучэнцы на практыцы могуць бачыць, як выкарыстоўваецца адноўленая энергія сонца, а таксама разабрацца ва ўстройстве адпаведнага абсталявання, асвоіць азы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сонечных і ветравых установак у розных рэжымах – пры яркім выпраменьванні, воблачнасці, абсалютнай адсутнасці сонца. Для гэтага дадаткова выкарыстоўваецца імітацыя сонца, што канструктыўна адрознівае «наш» стэнд ад існуючых.

Аўтар ідэі – трэцякурснік Максім Саевіч. Дапамагаў яе рэалізаваць аднакурснік Павел Міцкевіч. Работа праводзілася пад кіраўніцтвам выкладчыцы спецдысцыплін Аксаны Селятыцкай, а таксама майстроў вытворчага навучання Ігара Галавача і Сяргея Сянько.

Да праекта сонечнага энергазберажэння далучыліся ўдзельнікі Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, што створана пры каледжы, і мясцовае прадпрыемства «ЭНЭФ», з якім доўгі час існуе плённае супрацоўніцтва.

Распрацоўка накіравана на навукова-інжынерны конкурс «Belarus Science and Engineering Fair-2018». Праект будзе прадстаўлены і ў абласным аглядзе-конкурсе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які неўзабаве адбудзецца ў каледжы і збярэ лепшых маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў Мінскай вобласці.

На фота: Трэцякурснікі Павел Міцкевіч і Максім Саевіч, майстры вытворчага навучання Ігар Галавач і Сяргей Сянько, выкладчыца спецдысцыплін Аксана Селятыцкая.

Чытайце матэрыял поўнасцю ў "МГ" за сераду, 7 лютага.


Обсудить на форуме

Автор: Ірына Рабушка
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 9

Оцените новость: