Мебельный кластер в Молодечно обсудил вопросы продвижения продукции в Европу


У ім удзельнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці з некалькіх абласцей рэспублікі.

Прадпрыемствы будуць дзейнічаць пад агульным брэндам «Усходняе партнёрства». Тавараправодную сетку для вырабаў стварае польскі прадпрымальнік Рычард Ліпінскі. Мэблю, вырабленую ўдзель-
нікамі кластара, упершыню прадставяць на міжнароднай выстаўцы ў Познані ў пачатку сакавіка.

— Як сведчыць сусветны вопыт, кластар – найбольш эфектыўная форма аб’яднання вытворцаў пэўнага віду прадукцыі, — адзначыў Рычард Ліпінскі. – Яна дазваляе павысіць спецыялізацыю кожнага прадпрыемства, скараціць выдаткі на рэкламу і маркетынг, устараніць канкурэнцыю паміж членамі аб’яднання. Дзякуючы гэтаму ўдаецца паспяхова асвойваць новыя рынкі збыту.

Польскі прадпрымальнік адзначыў, што ў Беларусі павінна фарміравацца кластарная мадэль эканомікі. Інакш айчынныя вытворцы рызыкуюць страціць не толькі знешні, але і ўнутраны рынак. Увогуле, супрацьстаяць канкурэнтам лепш разам, чым паасобку.

Па словах Рычарда Ліпінскага, айчынная мэбля цікавая для еўрапейскіх спажыўцоў па некалькіх прычынах. Яна якасная, даступная па цане, вырабляецца з натуральных матэрыялаў. Да таго ж вырабы могуць быць эксклюзіўнымі, што таксама немалаважна.

— Стварэнне кластара экспарцёраў мэблі – пілотны праект для Беларусі. У далейшым такі падыход можна прымяніць для вытворцаў прадуктаў харчавання, турыстычных арганізацый… Галоўнае, што выйграюць ад аб’яднання і беларускія арганізацыі, і іх замежныя партнёры, — падкрэсліў субяседнік.

Рычард Ліпінскі ў Маладзечне не першы раз. Наш горад у яго асацыюецца з музыкай. Госць высока цэніць выканальніцкае майстэрства выкладчыкаў і навучэнцаў музычнага каледжа імя
М.К. Агінскага, ведае прадукцыю былой фабрыкі музычных інструментаў. У Маладзечне ён знайшоў і бізнес-партнёраў у рэалізацыі праекта па стварэнні кластара.


Обсудить на форуме

Автор: Лилия Липницкая
Фото: Аляксей ПЛАТКО

Рейтинг: 4

Оцените новость: